Галоўная > X-Clacks-Overhead

X-Clacks-Overhead

http
cloudflare

Я вялікі фанат сэра Тэры Пратчэта. Яго кнігі паўплывалі на маё пачуццё гумару і на тое, як я гляджу на свет ня толькі ў межах фэнтэзі-літаратуры. Некаторы час таму я дадаў на свой англамоўны блог невялікую, але значную дэталь — HTTP-загаловак X-Clacks-Overhead.

Гэты загаловак з’яўляецца спасылкай на раман «Going Postal» і сістэму сувязі Clacks. Коратка кажучы, гэта ціхі спосаб сказаць «GNU Terry Pratchett» — сігнал, які дазваляе трансляваць яго імя па сетцы і не быць яму забытым. Прасцей кажучы, велікоднае яйка для фанатаў :)

Мой блог працуе на Cloudflare Pages. Гэтая платформа падтрымлівае карыстальніцкія HTTP-загалоўкі адказу праз звычайны тэкставы файл _headers, размешчаны ў каранёвым каталогу сайта, і дадае загалоўкі згодна з вызначанымі вамі правіламі.

Вось адпаведны раздзел з майго файла _headers:

text
1/*
2  X-Clacks-Overhead: "GNU Terry Pratchett"

Вось і ўсё — кожны запыт да статычных рэсурсаў і HTML атрымлівае гэты загаловак у адказе.

Калі хочаце праверыць гэта самастойна, адкрыйце інструменты распрацоўшчыка ў браўзеры → укладку Network → праверце загалоўкі адказу, альбо запусціце ў кансолі гэтую каманду:

text
1curl -I https://hleb.dev

Ён не робіць нічога карыснага. Нічога не змяняе ні ў прадуктыўнасці, ні ў функцыянальнасці блога. Але часам менавіта такія маленькія, здавалася б непатрэбныя рэчы робяць інтэрнэт лепшым.

Гэта пераклад майго англамоўнага артыкула.

hleb, 2026-01-14
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)